Puya raimondii

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Puya raimondii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Puya raimondii Harms, 1928

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  112807
EOL  247960
IPNI  214666-2
TPL  kew-260146

Puya raimondii — від аднадольных кветкавых роду Puya сямейства брамеліевыя (Bromeliaceae). Упершыню апісаны Антоніа Раймондзі  (руск.) у 1874 годзе ў складзе роду Pourretia, пасля перайменаваны ў яго гонар.

Сінанімічная назва — Pourretia gigantea Raimondi, 1874, nom. inval.

Від называюць «Каралева Андаў», таму што ён з’яўляецца найбуйнейшай раслінай сямейства брамеліевых і адрозніваецца незвычайным суквеццем вышынёй да 10 м[3].

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца на тэрыторыі Перу і Балівіі[4], у Андскіх гарах[3][5].

Раймондзі не сабраў гербарнага ўзору гэтай расліны. Лектатып захоўваецца ў Батанічным музеі Берлін-Далем і быў сабраны ў 1903 годзе Аўгуста Вебербаўэрам у раёне Кахамаркілья ў перадгор’ях Кардыльеры-Негры[6].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Адна са шматлікіх кветак гіганцкага суквецця Puya raimondii
Супастаўленне памераў асобніка прадстаўніка віду і чалавека

Лісце завостранае, расце шчыльнай групай. Шыпы, служачыя абаронай ад жывёл, размешчаны сярод лісця[3].

Кветканос вышынёй да 10 м мае больш за 8 тысяч бялёса-зялёных кветак; калі кветкі адцвітаюць, яны афарбоўваюцца ў пурпурнае адценне. Расліна пачынае квітнець толькі на 80-150 гадах жыцця[3]>.

Від з’яўляецца манакарпікам, гінуць пасля цвіцення і плоданашэння. Расліна вырабляе 8-12 млн пераносных ветрам насенін, але звычайна толькі некалькі з іх прарастаюць, паколькі у сырой глебе час жыцця насення складае ўсяго некалькі месяцаў[3].

Від расце на вышынях 3000-4800 м, дзе звычайна вельмі холадна, а глебы дрэнаваныя і камяністыя. Аднак расліна добра прыстасавана да росту ў гэтак неспрыяльных умовах: у яе соках змяшчаецца асаблівае хімічнае рэчыва, дзеючае як антыфрыз, што дазваляе яму перажываць істотныя перапады тэмператур у розны час сутак[3].

Сарцавіна часам збіраецца мясцовымі жыхарамі на корм жывёле. Дрэвападобныя часткі прымяняюцца для вырабу простай мэблі і ў якасці паліва. У асобных балівійскіх вёсках лісце выкарыстоўваюць для ўладкавання загарод; у Перу ж лісце зрэдку выкарыстоўваецца таксама для абароны сырцовых сцен дамоў ад дажджу[5].

У некаторых населеных пунктах правінцый Пуна і Куска (Перу) вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны[5].

Прыродаахоўная сітуацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць асобнікаў зніжаецца і складае каля 800 тысяч у Перу і 30-35 тысяч у Балівіі. Субпапуляцыі расліны моцна ізаляваныя адна ад адной, і прычынай іх змяншэння з’яўляюцца як натуральныя, так і антрапагенныя (пажары, выкарыстанне раслін у якасці паліва і будматэрыялаў) фактары. Па дадзеных Міжнароднага саюза аховы прыроды, від лічыцца выміраючым («endangered»)[5].

Ахоўваецца на дзяржаўным узроўні ў Перу[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в г д е Queen of the Andes videos, photos and facts — Puya raimondii | ARKive(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2015. Праверана 28 студзеня 2015.
  4. World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew
  5. а б в г д Puya raimondii (Queen of the Andes, Queen of the Puna). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2015. Праверана 28 студзеня 2015.
  6. Lectotype of Puya raimondii Harms. JSTOR. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2015. Праверана 6 лютага 2015.