Як

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Як
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bos mutus
(Przewalski, 1883)

Сінонімы
Арэал

выява

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 2892

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  898261
NCBI  72004

Як (Bos mutus[1]) — млекакормячая жывёла роду быкоў сямейства пустарогіх. Часта вылучаюць у род Poёphagus. Дзікі як захаваўся толькі ў Тыбеце, раней трапляўся, відаць, на Алтаі і ў Саянах. Жыве на бязлесных, пустынных пласкагор’ях. Занесены ў Чырвоную кнгіу МСАП. Вышыня да 1,9 м, маса да 1 тоны. Афарбоўка чорная або цёмна-бурая. Валасяное покрыва густое, з вялікай колькасцю пуху. Ніз тулава і хвост укрыты доўгімі валасамі. У вобласці карка — горб. Ногі кароткія. Рогі ў самцоў доўгія, не вельмі тоўстыя, загнутыя ў бакі, уперад і ўверх; у самак рогі карацейшыя. Нараджае 1 цялё. Корміцца травяністай расліннасцю, якую дастае з-пад снегу. Прыручаны як драбнейшы за дзікага. Разводзяць у высакагорных раёнах Цэнтральнай Азіі. Выкарыстоўваюць малако, мяса, шэрсць. Скрыжоўваецца з буйной рагатай жывёлай, гібрыды называюць сарыкамі і хайнакамі.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн