Элізабэт Дэбік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Элізабэт Дэбік
Elizabeth Debicki
Дата нараджэньня 24 жніўня 1990(1990-08-24) (34 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак акторка, тэатральная акторка, кінаакторка
Навуковая сфэра акторства[d][1]
Узнагароды
IMDb ID nm4456120

Элíзабэт Дэбíк (па-ангельску: Elizabeth Debicki, нарадзілася 24 жніўня 1990) — аўстралійская акторка. Яна вядомая ў галоўнай ролі ў абмежаваным сэрыялу BBC One/AMC «Начны кіраўнік» ды атрымала вялікае вызнаньне дзякуючы ролі Дыяны, прынцэсы Валійскай, у драматычным сэрыялу Netflix «Карона» (2022-2023). За гэтую ролю яна атрымала прэмію «Залаты глёбус», а таксама намінацыю на дзьве прэміі Primetime Emmy ды Брытанскай акадэміі тэлевізіі.

Пасьля научэньня драме ўва ўнівэрсытэце Мэльбоўрна, яна зрабіла свой дэбютны фільм у аўстралійскай камэдыі «Некалькі лепшых мужчын» (2011). Ейная роля ў фільму База Люгарамэна «Вялікі Ґэтсбі» (2013) атрымала прэмію AACTA праз найлепшую ролю кабеты.

Дэбік нарадзілася 24 жніўня 1990 года ў Парыжу, Францыя, ад бацькі паляка ды маці аўстралійкі ірляндзкага паходжаньня. Ейныя бацькі былі артыстамі балету, якія сустрэліся падчас сумеснага вуступленьня ў шоу. Калі ёй было пяць, сям'я пераехала ў Глен Ўаўэрлы, прыгарад Мэльбоўрна, Аўстралія. Старэйшая з трох дзяцей, яна мела сястру й брата.

  1. ^ Debicki, Elizabeth // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі