Эдгар Дэга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эдгар Дэга
Імя пры нараджэньні Edgar Degas
Дата нараджэньня 19 ліпеня 1834
Месца нараджэньня Парыж
Дата сьмерці 27 верасьня 1917
Месца сьмерці Парыж
Прычына сьмерці анэўрызма і інсульт
Месца пахаваньня
Занятак маляр, скульптар, паэт, мастак-гравэр, фатограф, малявальнік, літограф
Навуковая сфэра малярства
Сябра ў Ліга французскай айчыны[d]
Жанры партрэт[2] і жанравае малярства[d][2]
Плынь імпрэсіянізм
Працы Абсэнт
Блакітныя танцоўшчыцы
Подпіс Выява аўтографу

Эдгар-Жэрмэн-Ілер дэ Га або Эдгар Дэга (па-француску: Edgar Germain Hilaire Degas; 19 ліпеня 1834, Парыж, Францыя — 27 верасьня 1917, Парыж, Францыя) — францускі жывапісец, адзін з самых слынных і арыгінальны прадстаўнікоў імпрэсіянізму.

Біяграфія й творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэга нарадзіўся 19 ліпеня 1834 году ў Парыжы, у заможнай сям’і шляхетнага паходжаньня Агюста дэ Га й Сэлестыны Мюсон. Ён быў старэйшым зь пяцёх дзяцей. Ва ўзросьце 13 гадоў Эдгар страціў маці, што зьявілася для яго сур’ёзным ударам. Пазьней, у маладосьці, пад уплывам новых сацыяльных ідэяў, Эдгар зьмяніў сваё прозьвішча з дэ Га на менш «шляхетнае» Дэга.

Бацька мастака, Агюст дэ Га, кіраваў францускім аддзяленьнем буйнога банка, заснаванага ў Італіі дзедам Эдгарам Дэга, Рэнэ Ілерам дэ Га. Ілер дэ Га эміграваў у Італію ў гады Францускай рэвалюцыі, лічачы, што ягонае жыцьцё ў небяспэцы. Маці Эдгара, Сэлестына Мюсон, была родам з францускай сям’і, што асела ў Амэрыцы. Ейны бацька быў брокерам на баваўнянай біржы ў Новым Арлеане.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]