Ханс-Рудольф Мерц (ням. Hans-Rudolf Merz; нар. 10 лістапада1942, Герызау, Апенцэль-Аўсерродэн, Швейцарыя) — швейцарскі палітык, які прадстаўляе ліберальную Свабодную дэмакратычную партыю, прэзідэнт Швейцарыі па ратацыі на 2009, член Федэральнага савета з 2004 года.
У 1969—1974 гадах быў сакратаром партыйнай арганізацыі РДП у Санкт-Галене. У 1997 быў абраны ад роднага паўкантона Апенцэль-Аўсерродэн у Савет кантонаў — верхнюю палату швейцарскага парламента, дзе ўзначальваў камітэт па фінансах і ўваходзіў у склад камітэта па знешняй палітыцы. 10 сьнежня 2003 года ён быў абраны ў Федэральны савет, дзе стаў кіраўніком Федэральнага дэпартамента фінансаў. 10 снежня 2008 года Мерц, як даўні член Федэральнага савета, быў абраны прэзідэнтам, атрымаўшы 185 з 209 галасоў дэпутатаў парламента. На гэтай пасадзе ён стаў пераемнікам свайго аднапартыйца Паскаля Кушпена, у перыяд прэзідэнцтва якога ў 2008 годзе быў віцэ-прэзідэнтам.
24 верасня 2010 года, падчас паседжання ў Швейцарыі, Ханс заблытаўся ў складаных эканамічных і юрыдычных тэрмінах, і калі зразумеў, што не разумее, пра што кажа, засмяяўся і прымусіў смяяцца ўсю залу. Паседжанне было перанесена.
6 жніўня 2010 года Мерц абвясціў аб сваёй адстаўцы ў кастрычніку.
Зноскі
↑Hans-Rudolf Merz // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.