Фандака дэі Тэдэскі
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Славутасць | |
Фандака дэі Тэдэскі | |
---|---|
італ.: Fondaco dei Tedeschi | |
45°26′18″ пн. ш. 12°20′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Дата заснавання | 1228 і 1508 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фандака дэі Тэдэскі (італ.: Fondaco dei Tedeschi) — палац у Венецыі, размешчаны на Гранд-канале, паблізу моста Рыяльта. Былы нямецкі падворак.
Аналагічна Фандака дэі Туркі, у XVI стагоддзі ўяўляў сабою будынак для жылля, складавання і гандлю для нямецкіх купцоў.
Палац ствараўся па праекце Джыралама Тэдэска. Будынак мае вялікі ўнутраны двор. Раней на фасадзе палаца былі фрэскі Джарджонэ і Тыцыяна.
У наш час у будынку размяшчаюцца гарадская пошта і тэлеграф.
Напачатку 2012 года кампанія Benetton падпісала пагадненне аб аднаўленні палаца. Вытворца адзежы плануе ператварыць яго ў гандлёвы цэнтр [1].
Зноскі
- ↑ Benetton пабудуе гандлёвы цэнтр у гістарычнай частцы Венецыі Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Brusegan, Marcello (2005). La grande guida dei monumenti di Venezia. Rome: Newton & Compton. ISBN 88-541-0475-2.
- Marcello Brusegan. La grande guida dei monumenti di Venezia. Roma, Newton & Compton, 2005. ISBN 88-541-0475-2.
- Guida d’Italia — Venezia. 3a ed. Milano, Touring Editore, 2007. ISBN 978-88-365-4347-2.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фандака дэі Тэдэскі