Тамаш Макоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тамаш Макоўскі

лац. Tamaš Makoŭski
Бюст Тамаша Макоўскага ў Нясьвіжы
Дата нараджэньня 1575
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1630[1][2]
Месца сьмерці
Занятак гравёр, рысавальшчык

Тама́ш Мако́ўскі (1562 або 1575—1630) — гравэр, рысавальнік.

У 1600—1611 гадох быў на службе князя Мікалая Крыштофа Радзівіла «Сіроткі», жыў у асноўным у Нясьвіжы.

«Барысфэнскі шлях» у ніжняй плыні (з мапа Макоўскага і Вільлема Янсана Блаў)
Т. Макоўскі, Панарама Вільні, 1600 г.

Аўтар некаторых медзярытаў да кнігі Мікалая Крыштофа Радзівіла «Сіроткі» «Пэрэгрынацыя, або паломніцтва ў Сьвятую зямлю» (1601, Брунсбэрг), партрэта Мікалая Крыштофа Радзівіла, відаў радзівілаўскіх замкаў у Клецку, Нясьвіжы, Коўне, Біржах, Троках. Аўтар ілюстрацыяў да «Гіпікі» князя Крыштофа Мікалая Дарагастайскага (Кракаў, 1603 і Познань, 1620), да панэгірыка Мікалаю Крыштофу Радзівілу братоў Скарульскіх (Нясьвіж, 1604), шматлікіх выяваў магнацкіх гербаў.

Выканаў некалькі гравюр на сюжэты вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў: плян Масквы, выяву прадстаўленьня сэнату палонных братоў Шуйскіх і г. д. Віды местаў Макоўскага вызначаюцца падрабязнасьцю і разглядаюцца як каштоўны іканаграфічны матэрыял. У творчасьці Макоўскага прасочваецца ўплыў галяндзкіх майстроў, ёй уласьцівыя некаторыя рысы маньерызму.

Фрагмэнт мапы ВКЛ (Украіна) Тамаша Макоўскага

Выгравіраваў першую дакладную геаграфічную мапу ВКЛ (Амстэрдам, 1613), якая лічыцца найбольш значнай працай Макоўскага (гэтак званая «мапа Макоўскага»). Існуюць зьвесткі пра яе ранейшую рэдакцыю (каля 1603 году). Папулярнае раней меркаваньне пра ўдзел Макоўскага ў працы над мапай у якасьці картографа, хутчэй за ўсё, памылковае.

Назва мапы з лацінскае мовы перакладаецца як «Вялікае Княства Літоўскае з шматлікімі краямі, якія яму належаць, падрабязна апісанае. Найсьвятлейшаму і найвышэйшаму валадару і пану Мікалаю Крыштафу Радзівілу Божай міласьцю князю на Оліцы і Нясьвіжы, князю Сьвятой Рымскай імпэрыі, графу на Шылаўцы і Міры, рыцару Сьвятой Труны ў Ерусаліме ды інш., чыім стараньнем і коштам гэтая праца выйшла у сьвет».

  • У Нясьвіжы пастаўлены бюст Тамашу Макоўскаму
  • Мапа ВКЛ Макоўскага была перавыдадзеная ў Беларусі ў 2000-я гады
  1. ^ Thomas Makowski // opac.vatlib.it (анг.)
  2. ^ Tomasz Makowski // Альвін
  • Белы А. Тамаш Макоўскі // . — Мн.: .
  • Alexandrowicz S. Rozwój kartografii Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII w. Poznań, 1989.
  • Jakubowski J. Tomasz Makowski, sztycharz i kartograf nieświecki. Warszawa, 1923.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]