Сцыфоідныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Сцыфоідныя

Медуза
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scyphozoa Götte, 1887

Атрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  51483
NCBI  6142
EOL  46554113
FW  4535

Сцыфоідныя (Scyphozoa) — клас кішачнаполасцевых жывёл.

Вядомы з ніжняга кембрыю. Падзяляюцца на 5 атрадаў: дыскамедузы, каранаты, караняротыя медузы, кубамедузы, стаўрамедузы; каля 200 відаў. Пашыраны ва ўсіх морах, пераважна ў трапічных. Найбольш вядомыя аўрэлія, або вушастая медуза, каранярот, або рызастома, ядомая рапілема і інш.

Памеры ад 1—3 мм (паліпы) да 2,3 м (медузы). Жыццёвы цыкл з чаргаваннем пакаленняў. Палавое пакаленне — медузы (сцыфамедузы). Лічынкі медуз (планулы) асядаюць на субстрат і ператвараюцца ў паліпы (сцыфастомы) — бясполае пакаленне. Папярочным дзяленнем паліп утварае маладых медуз.

Жыгучыя клеткі некаторых сцыфоідных выклікаюць моцныя апёкі. Ёсць ядомыя.