Нефермаат
Нефермаат I | ||||
---|---|---|---|---|
Nfr-m3ˁt З дасканалай справядлівасцю[1]
| ||||
| ||||
Імя пры нараджэнні | Нефермаат | |||
Род дзейнасці |
чаці (візір), захавальнік царскай пячаці, жрэц Баст |
|||
Дата нараджэння | 3 тысячагоддзе да н.э. | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | невядома | |||
Месца пахавання | ||||
Грамадзянства | ||||
Падданства | Старажытны Егіпет | |||
Бацька | Снофру | |||
Жонка | Ітэт | |||
Дзеці | візір Хеміун, некалькі іншых | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нефермаат I (пахаваны ў мастабе № 6 у Медуме) — егіпецкі прынц, сын фараона Снофру. Ён быў візірам і насіў тытулы старэйшага сына валадара[2], захавальніка пячаткі ўладара і жраца Баст. Яго імя азначае «Маат прыгожая» ці «З дасканалай справядлівасцю».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нефермаат быў старэйшым сынам Снофру, фараона і заснавальніка IV дынастыі Егіпта, і яго першай жонкі. Ён быў зводным братам Хуфу.
Жонкай Нефермаата была Ітэт , таксама вядомая як Атэт. Пятнаццаць дзяцей Нефермаата названы ў яго грабніцы, гэта сыны Хеміуну, Ісу, Тэта, Хентымерэш і дачкі Джэфатсэн і Ісэсу, якія намаляваны дарослымі, у той час, як сыны Ітысэн, Інкаэф, Серфка, Вехемка, Шэпсеска, Кахент, Анхершэрэтэф, Анхерфенеджэф, Бунеб, Шэпсеснеб і Небхенет і дачка Пагеці намаляваны дзяцьмі. Яго сын Хеміуну, магчыма, тоесны з чаці Хеміунам , які з'яўляецца меркаваным дойлідам Вялікай піраміды фараона Хуфу (Хеопса) у Гізе[3]. Адна з сясцёр Нефермаата, Неферткау мела сына, якога таксама звалі Нефермаат[4].
Грабніца
[правіць | правіць зыходнік]Нефермаат быў пахаваны ў мастабе 16 у Медуме. Ён быў адным з некалькіх сваякоў фараона Снофру, пахаваных разам з ім у Медуме. Грабніца вядомая спецыяльнай тэхнікай, якая выкарыстоўвалася для малявання сцэны. Скульптары-разьбяры выразалі рэльеф малюнкаў, які потым запаўняўся каляровай пастай. Гэты метад быў працаёмкім і паста, як правіла, пасля высыхання ішла расколінамі і потым выпадала[5]. Дзякуючы гэтаму метаду, сцены атрымліваліся ярка афарбаванымі. Гэтая грабніца з'яўляецца адзіным вядомым на сённяшні дзень прыкладам, паказваючым гэтую тэхніку. Той факт, што тынкоўка трэснула ў выніку страты пасты, верагодна, прывяло к таму, што майстры адмовіліся ад выкарыстання такога тыпу ўпрыгожвання[6].
Медумскія гусі
[правіць | правіць зыходнік]Грабніца Нефермаата таксама вядома сцэнай, якую называюць «Медумскія гусі» ці «Гусі з Медума» (у цяперашні час яна знаходзіцца ў Каірскім музеі). Сцэна выкананая з афарбаванай тынкоўкі, была знойдзена ў 1871 годзе Агюстам Марыетам і Луіджы Васалі і снята імі са сцяны, каб быць перанесенай у музей.
Зноскі
- ↑ Hermann Ranke: Die ägyptische Persönennamen. Verlag von J. J. Augustin in Glückstadt, 1935., p. 196
- ↑ Старонка Нефермаата на сайце digitalegypt (University College London)
- ↑ Египет (Древний) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Dodson, Aidan and Hilton, Dyan. The Complete Royal Families of Ancient Egypt. Thames & Hudson. 2004. ISBN 0-500-05128-3, pp.52-53, 56-61
- ↑ The Egyptian Museum in Cairo: a walk through the alleys of ancient Egypt, by Farid Atiya, Abeer El-Shahawy, Farid S. Atiya, page 71
- ↑ Tiradritti,F. (editor), Egyptian Treasures from the Egyptian Museum in Cairo. Harry N. Abrams Inc. 1999, pp. 60-61, ISBN 0-8109-3276-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Нефермаат на Вікісховішчы |