Наталі Зэман Дэвіс
Наталі Зэман Дэвіс | |
---|---|
англ.: Natalie Zemon Davis | |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 2023[3] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Chandler Davis[d] |
Род дзейнасці | гісторык, сцэнарыст, выкладчыца ўніверсітэта, актывіст за права жанчын, пісьменніца |
Навуковая сфера | гісторыя[6], Новы час[6], social history[d][6] і гісторыя культуры[d][6] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (1985) Aby Warburg Prize[d] (2000) The Smith College Medal[d] (1996) ганаровы доктар Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме[d] (2000) Q126416268? (1983) Honorary doctorate from the Sorbonne University Paris[d] (10 снежня 2018) Q126416281? (2010) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наталі Земан Дэвіс (англ.: Natalie Zemon Davis; 8 лістапада 1928[1][2][…], Дэтройт, Мічыган, ЗША[4] — 21 кастрычніка 2023[3], Таронта, Антарыа, Канада) — амерыканска-канадская гісторык. Унесла значны ўклад у вывучэнне культуры Новага часу Заходняй Еўропы, гендарную гісторыю, мікрагісторыю.
Доктар (1959), прафесарка Універсітэта Таронта, член Амерыканскага філасофскага таварыства (2011)[7] і член-карэспандэнтка Брытанскай акадэміі.
Лаўрэат прэміі Хольберга (2010)[8].
Нацыянальны гуманітарны медаль ЗША (2012).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў яўрэйскай сям’і. Скончыла Гарвардскі ўніверсітэт, абараніла доктарскую дысертацыю ў Мічыганскім універсітэце ў 1959 годзе У часы распаўсюджвання макартызму Наталі і яе муж эмігравалі з ЗША ў Канаду і атрымалі канадскае грамадзянства. Выкладала ў Браўнаўскім універсітэце, Універсітэце Таронта, Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі і Прынстанскім універсітэце. Прэзідэнт Амерыканскай гістарычнай асацыяцыі (1987)[9]. У 2010 годзе ўганаравана прэміяй Хольберга за «мастацкі падыход у апісанні гістарычных падзей»[8]. Таксама адзначана Toynbee-Preis і Aby-Warburg-Preis (абедзве — у 2000).
У шлюбе з матэматыкам Чандлерам Дэвісам ), маюць траіх дзяцей.
Асноўныя навуковыя інтарэсы — культура Новага часу Заходняй Еўропы, гендарная гісторыя, мікрагісторыя. Першыя і некаторыя пазнейшыя працы сфакусіраваны на Францыі XVI стагоддзя, напрыклад, «Абрады гвалту» (The Rites of Violence: Religious Riot in Sixteenth-Century France) і «Гісторыя і культура Францыі ранняга Новага часу» (Society and Culture in Early Modern France: Eight Essays).
Аўтар васьмі кніг.
У 1982 годзе ў Францыі выйшаў фільм Вяртанне Марціна Гера (англ.: The Return of Martin Guerre), кансультантам якога была Дэвіс. Па выніках працы над фільмам адначасова з ім выпусціла аднайменную кнігу на французскай мове, у 1983 годзе перакладзеную на англійскую, у цэнтры ўвагі гэтага працы — уяўленні пра чалавека ў французскіх сялян XVI стагоддзя.
У 1995 годзе выйшла яе праца «Дамы на абочыне. Тры жаночыя партрэты XVII стагоддзя» (Women on the Margins: Three Seventeenth-century Lives), у якой на аснове мемуараў і лістоў трох жанчын XVII стагоддзя ўдакладнены ўяўленні пра ролю і месца жанчыны ў ранні Новы Час, пра нормы і забабоны ў грамадстве, пра іх уплыў на паводзіны жанчын і іх дзейнасць. Гераіні аповеда — Глікель з Хамельна (1646/47, Гамбург — 1712, Мец), Мары Гюяр дэ л’Інкарнасьён (1599, Тур — 1672, Канада) і Марыя Сібіла Мерыян (1647, Франкфурт-на-Майне — 1717, Амстэрдам). Усе яны не належалі да вышэйшай арыстакратыі. Кожная прадстаўляла розныя рэлігійныя групы (Глікель — іўдзейка, паслядоўніца Шабтай Цві, Мары Гюяр — манашка-каталічка, Марыя Сібіла Мерыян некаторы час была членам пратэстанцкай секты лабадыстаў[10]) і, такім чынам, лепей адлюстроўвалі ўсё грамадства таго часу. Яны былі адукаванымі і неардынарнымі асобамі[10]. Купчыха Глікель, якая кіравала справамі мужа пасля яго смерці, пакінула пасля сябе напісаныя для нашчадкаў мемуары, першы твор падобнага жанру аўтарства яўрэйскай жанчыны, у якіх павучальны складнік спалучаецца з духоўнымі перажываннямі. Мары Гюяр пастрыглася ў манашкі па загадзе «ўнутранага голасу», пакінула сына і пасля напісала для яго мемуары. Астатнюю частку жыцця яна правяла сярод канадскіх індзейцаў, якім прапаведавала хрысціянства. Марыя Сібіла Мерыян займалася энтамалогіяй і маляваннем, публікавала ўласныя кнігі, але затым з’ехала ў Сурынам, дзе працягнула вывучэнне насякомых.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Society and Culture in Early Modern France: Eight Essays. — Stanford, California: Stanford University Press, 1975.
- The Return of Martin Guerre. — Cambridge, MA: Harvard University Press, 1983.
- Земон Дэвис Н. Возвращение Мартена Герра. — М.: Прогресс, 1990. — 208 с.
- Frauen und Gesellschaft am Beginn der Neuzeit. — Berlin: Wagenbach, 1986.
- Fiction in the Archives: Pardon Tales and their Tellers in Sixteenth Century France. — Stanford, California: Stanford University Press, 1987.
- «Gender in the academy: women and learning from Plato to Princeton: an exhibition celebrating the 20th anniversary of undergraduate coeducation at Princeton University». — Princeton: Princeton University Library, 1990.
- Renaissance and Enlightenment Paradoxes, co-edited with Arlette Farge. — Cambridge, MA: Belknap Press, 1993. Volume III of A History of Women in the West.
- Women on the Margins: Three Seventeenth-century Lives. — Cambridge, MA: Harvard University Press, 1995.
- Земон Девис Н. Дамы на обочине. Три женских портрета XVII века. — М.: Новое литературное обозрение, 1999. — 400 с.
- A Life of Learning: Charles Homer Haskins Lecture for 1997. — New York: American Council of Learned Societies, 1997. [1]
- Remaking Imposters: From Martin Guerre to Sommersby, Egham, Surrey, UK. — Royal Holloway Publications Unit, 1997.
- The Gift in Sixteenth-Century France. — University of Wisconsin Press, 2000.
- Slaves on Screen: Film and Historical Vision. — Cambridge, MA: Harvard University Press, 2002.
- Trickster Travels. — New York: Hill & Wang, 2006.
- Земон Дэвис Н. Обряды насилия // История и антропология. Междисциплинарные исследования на рубеже XX—XXI веков. — СПб.: Алетейя, 2006. — С. 111—162
- (в соавторстве) Земон Дэвис Н. Парадоксы эпохи Возрождения и Просвещения / Н. Земон Дэвис [и др.] — История женщин. В 5 томах. Том 3. — СПб.: Алетейя, 2008. — 560 с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Natalie Zemon Davis // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Natalie Zemon Davis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://www.nytimes.com/2023/10/23/books/natalie-zemon-davis-dead.html
- ↑ а б в г д е ё ж Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 270.
- ↑ Scanlon J., Cosner S. American Women Historians, 1700s-1990s: A Biographical Dictionary — Greenwood Publishing Group, 1996. — 304 с. — ISBN 978-0-313-29664-2, 978-1-56750-917-5
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ APS Member History . Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2021. Праверана 23 снежня 2020.
- ↑ а б Американский лауреат премии Хольберга получит $785 тыс. . Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2010. Праверана 4 лістапада 2011.
- ↑ AHA Presidential Addresses: History's Two Bodies . Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2011. Праверана 4 лістапада 2011.
- ↑ а б Kupperman Karen Ordahl. Women on the Margins: Three Seventeenth-Century Lives. By Natalie Zemon Davis. // The Journal of Modern History. Vol. 69, No. 4 (December 1997). — P. 804—805
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Наталья Дзуцева. Натали Земон Дэвис. Дамы на обочине // Знамя. 2000. № 1.
- Александра Финогенова. Натали Земон Девис. «Дамы на обочине. Три женских портрета XVII века» // Русский журнал.
- Лев Айзенштат. Женский портрет в интерьере // Народ Книги в мире книг. 1999. № 23.
- Нарадзіліся 8 лістапада
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Дэтройце
- Памерлі 21 кастрычніка
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Таронта
- Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Кампаньёны ордэна Канады
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Ганаровыя дактары Таронцкага ўніверсітэта
- Ганаровыя дактары Ельскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі ЗША