Міхаіл Пятровіч Старыцкі
Міхаіл Пятровіч Старыцкі | |
---|---|
укр.: Михайло Петрович Старицький | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Гетьманець і М. Стариченко |
Дата нараджэння | 2 (14) снежня 1840 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 (27) красавіка 1904 (63 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Соф'я Вітальеўна Старыцкая[d] |
Дзеці | Mariia Starytska[d], Liudmyla Starytska-Cherniakhivska[d] і Oksana Steshenko[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | лібрэтыст, драматург, акцёр, рэжысёр, паэт, празаік |
Жанр | п’еса і гістарычны раман[d] |
Мова твораў | украінская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Пятровіч Стары́цкі (укр.: Михайло Петрович Старицький; 14 снежня 1840, с. Клешчынцы Чарнабаеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 27 красавіка 1904) — украінскі пісьменнік, перакладчык, тэатральны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Харкаўскім (1858—60) і Кіеўскім (1860—66) універсітэтах. 3 1864 выступаў у аматарскіх тэатральных гуртках. 3 1883 узначальваў першую ўкраінскую прафесійную тэатральную трупу М. Крапіўніцкага, якая ў т.л. гастралявала і на Беларусі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар зборніка вершаў «Са старога сшытка. Песні і думы» (ч. 1—2, 1881—83), сацыяльна-бытавых п’ес «Не суджана» (1883), «У цемры» (1893), «Лёс» (1894), гістарычных драм «Багдан Хмяльніцкі» (1897), «Маруся Багуслаўка» (1899), вадэвіляў. Трылогія «Багдан Хмяльніцкі» («Перад бурай», «Бура», «Каля прыстані», 1895—97), аповесць «Абарона Бушы» (1894) пра падзеі антыфеадальнай вайны 1648—54 гадоў. Інсцэніраваў творы М. Гогаля, Э. Ажэшкі, Ю. Крашэўскага і інш. На ўкраінскую мову пераклаў некаторыя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Някрасава, Ю. Славацкага, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, І. В. Гётэ, Дж. Байрана.
Міхайла Старыцкі — майстар рэжысёрскага вырашэння масавых сцэн, асаблівую ўвагу аддаваў музычнаму і мастацкаму афармленню спектакля. Майстэрствам трупы захапляліся Янка Лучына, які прысвяціў трупе вершы «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» і «Дабрадзею артысту Манько» (нап. 1887, апубл. 1932), і Францішак Багушэвіч.
На беларускую мову асобныя творы М. Старыцкага пераклаў Э. Валасевіч.
Зноскі
- ↑ Старицкий Михаил Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саламевіч І. У. Стары́цкі Міхаіл Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 166. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Словарь литературных типов / Под редакцией Н. Д. Носкова. — Пг.: Издание редакции журнала «Всходы», 1908—1914. (руск.)
- Нарадзіліся 14 снежня
- Нарадзіліся ў 1840 годзе
- Нарадзіліся ў Залатаношскім павеце
- Памерлі 27 красавіка
- Памерлі ў 1904 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Байкавых могілках
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі Расійскай імперыі
- Драматургі Украіны
- Перакладчыкі Украіны
- Перакладчыкі на ўкраінскую мову
- Пісьменнікі Расійскай імперыі
- Пісьменнікі Украіны
- Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласці
- Асобы на марках
- Людзі на паштовых канвертах