Могилёвский голос (1918)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
«Могилёвский голос»
Тып газета
Заснавана 13 сакавіка 1918
Спыненне публікацый 10 красавіка 1918
Мова руская
Галоўны офіс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Могилевский голос» — грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 13 сакавіка да 10 красавіка 1918 г. у Магілёве на рускай мове. Рэдактар-выдавец І. Міркін (Мірскі-Ісаеў). У праграмным і рэдакцыйным артыкуле абвясціла сябе беспартыйнай, ставіла задачу інфармаваць жыхароў горада пра падзеі мясцовага жыцця, асвятляць з’явы і факты, якія з’яўляюцца «каштоўным укладам у летапіс горада Магілёва». Выходзіла ва ўмовах акупацыі горада германскімі войскамі і польскім корпусам І. Р. Доўбар-Мусніцкага.

Артыкул «Беларуская Народная Рэспубліка» Дрэгавіча ў № 14

Друкавала справаздачы пра пасяджэнні Магілёўскай гарадской думы, Магілёўскай губернскай земскай управы, пра Усерасійскі з’езд Саветаў, даклад пра Брэсцкі дагавор. Апублікавала артыкул Дрыгавіча «Беларуская Народная Рэспубліка» (1 красавіка). Пісала пра падзеі ў Петраградзе, Мінску, Гомелі, Смаленску, Бабруйску. Апошні вядомы № 19 выйшаў 10 красавіка 1918 г.

  • Кныш, С. «Могилевский голос» / Святлана Кныш // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. — С. 220