Майкл Бін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Майкл Конэл Бін
Імя пры нараджэньні Майкл Конэл Бін
Дата нараджэньня 31 ліпеня 1956 (68 гадоў)
Месца нараджэньня места Аністан, ЗША
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1978 — цяпер
Узнагароды
IMDb ID nm0000299

Майкл Конэл Бін (па-ангельску: Michael Connell Biehn; нарадзіўся 31 ліпеня 1956 году) — амэрыканскі актор і вытворца карцінаў. Найбольшым посьпехам была карціна «Зьнішчальнік», зьнятая ў 1984 годзе. Яе зьняў Джэймз Камэран.

Бін нарадзіўся ў ЗША ў месьце Аністан, штат Алабама. Быў чацьвертым дзіцём у сям’і Марсі й Дона Бінаў. Яго тата быў праўнікам і рабіў у судзе.

Сваю творчую дзейнасьць пачаў у 1978 годзе. Працягвае яе па сёньняшні дзень.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Майкл Бінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў