Колюшка дзевяцііголкавая |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Колюшка дзевяцііголкавая |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Pungitius pungitius Linnaeus, 1758
|
Сінонімы |
---|
- Gasteracanthus pungitius (Linnaeus, 1758)
- Gasterosteus blanchardi Sauvage, 1874
- Gasterosteus burgundianus (non Blanchard, 1866)
- Gasterosteus concinnus Richardson, 1836
- Gasterosteus dekayi Agassiz, 1850
- Gasterosteus globiceps Sauvage, 1874
- Gasterosteus mainensis Storer, 1837
- Gasterosteus nebulosus Agassiz, 1850
- Gasterosteus occidentalis Cuvier, 1829
- Gasterosteus pungitia burgundianus (non Blanchard, 1866)
- Gasterosteus pungitius Linnaeus, 1758
- Gasterosteus pungitius brachypoda Bean, 1879
- Pungitius pungitius pungitius (Linnaeus, 1758)
- Pygosteus pungitius (Linnaeus, 1758)
- Pygosteus pungitius brachypoda (Bean, 1879)
- Pygosteus pungitius carinata Bertin, 1925
- Pygosteus pungitius semiarmata Bertin, 1925
- Pygosteus pungitius trachura Bertin, 1925
|
Арэал |
---|
|
|
Колюшка дзевяцііголкавая (Pungitius pungitius) — рыба сямейства колюшкавых.
Даўжыня да 9 см. Пярэдняя частка цела голая ці пакрыта дробнымі пласцінкамі над груднымі плаўнікамі. У хваставой частцы добра выяўлены кіль, пакрыты маленькімі касцявымі пласцінкамі. Спінных калючак 8-10. Брушныя калючкі не вышчэрбленыя. Бакавы тазавы адростак добра развіты і дасягае асновы груднога плаўніка.
Асноўная афарбоўка цела бура-жоўтая, бруха бялёса-жоўте. Афарбоўка змяняецца ў залежнасці ад сезона: узімку спіна і галава рыбкі цёмна-блакітныя, бакі серабрыста-белыя з дробнымі цёмнымі плямкамі, улетку ніжняя частка галавы з чырвоным адценнем, бруха светла-зялёнае з залацістым адлівам. У самца на боку мноства чарнаватых кропак, «іголкі» белыя. У перыяд нерасту самец робіцца аксаміціста-чорным, бруха застаецца светлым з мноствам чорных кропак. У самкі на боку папярочныя палосы са звілістых прадаўгаватых плям, у перыяд нерасту ў самак развіваецца «люстэрка» — блішчастая пляма на боку цела, не пакрытая скурай.
Цыркумпалярны від, сустракаецца ў морах, рэках і азёрах ад басейнаў Паўночнага, Балтыйскага, Белага і Баранцава мораў у Еўропе, уздоўж усёй поўначы Сібіры да Чукоткі і Паўночнай Амерыкі. Па Ціхаакіянскім басейне ад Чукоткі да Японіі па заходнім узбярэжжы і ад Берынгава праліва да в. Кадзьяк па ўсходнім. У Амерыцы сустракаецца таксама ўздоўж усяго паўночнага ўзбярэжжа, ад Аляскі да Гудзонава заліва і па атлантычным узбярэжжы да штата Нью-Джэрсі. Ёсць на поўдні Грэнландыі.
Існуюць як азёрна-рачныя, так і паўпраходныя формы, якія нагульваюцца ў апрэсненых участках мора, а нерастуюцца ў саланаватых лагунах, залівах, эстуарыях ці падымаюцца на нераст у рэкі.
Корміцца зоапланктонам, бентасам, лічынкамі хіранамідаў, малюскамі, ікрою і малькамі рыб (у тым ліку і свайго віду).
Палавой спеласці дасягае на другое лета пасля нараджэння. Нераст бывае ў красавіку-ліпені ў залежнасці ад геаграфічнай шыраты. Самец робіць шарападобнае гняздо сярод зараснікаў водных раслін, склейваючы скурнай сліззю кавалкі сцёблаў і галінак. Самкі адкладаюць ікру порцыямі па 60-160 ікрынак, агульная пладавітасць самкі ад 350 да 960 ікрынак. Самец ахоўвае ікру і малявак на працягу 5-6 дзён, прытым для іх ён будуе другое гняздо (калысачку), якое размяшчаецца вышэй першага. Пасля нерасту прахадная форма сыходзіць зімаваць у мора, а прэснаводныя застаюцца ў сваім вадаёме. Працягласць жыцця 2-3 гады (часам да 5 гадоў).
Прамысловае значэнне невялікае. Корм многіх каштоўных відаў рыб.