Калыма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Калыма
руск. Колыма, як. Халыма
Характарыстыка
Даўжыня
  • 2 129 км
Басейн 643 000 км²
Расход вады 3 800 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 62°17′31″ пн. ш. 147°43′57″ у. д.HGЯO
Вусце Усходне-Сібірскае мора
 • Каардынаты 69°33′05″ пн. ш. 161°21′51″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Усходне-Сібірскае мора

Краіна
Код у ДВР 19010100112019000000019
=
physical
Калыма
Калыма
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калыма́ (руск.: Колыма, якуцк.: Халыма) — рака на паўночным усходзе Азіі (Расія, Магаданская вобласць і Рэспубліка Саха). Даўжыня 2129 км. Уліваецца ва Усходне-Сібірскае мора.

Вадазбор 643 тыс. км². Утвараецца ад зліцця рэк Кулу і Аян-Юрах. Упадае ў Калымскі заліў Усходне-Сібірскага мора, утварае дэльту. У вярхоўі праразае хрыбет Чэрскага (Паўночна-Усходняя Сібір), утварае парогі і вадаспады. У сярэднім цячэнні даліна шырокая. У нізоўі цячэ па Калымскай нізіне. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,8 тыс. м³/сек.

Асноўныя прытокі: Каркадон, Амалон, Вялікі Анюй (справа), Ясачная, Ажогіна, Седэдэма (злева).

Жыўленне пераважна снегава-дажджавое. Ледастаў з пачатку кастрычніка да канца мая — пачатку чэрвеня. Зімой утвараюцца наледзі.

Гаспадарчае асваенне

[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловыя рыбы: рапушка, муксун, сіг, нельма, омуль. Суднаходная на 2000 км ад вусця. На Калыме знаходзіцца г. Сярэднекалымск.

Калымой называюць таксама залатаносную тэрыторыю ў басейне ракі (сучасная Магаданская вобласць і суседнія раёны). У перыяд масавых рэпрэсій (1930—50-я гады) там былі засяроджаны лагеры прымусовай працы (ГУЛАГ), дзе ў выніку цяжкіх умоў існавання загінула больш як 4 млн чал.[1]

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).