Еўфемэ (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Еўфемэ
спадарожнік Юпітэра
Першаадкрывальнік Скот Шэпард, Дэвід Джуіт, Джэн Кліна[d] і Yanga R. Fernández[d]
Дата адкрыцця 5 лютага 2003
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 19 621 800 км
Эксцэнтрысітэт 0,1969
Перыяд абарачэння −628,06 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Атмасфера няма

Еўфемэ або S/2003 J 3 — натуральны спадарожнік Юпітэра.

Быў знойдзены 5 лютага 2003 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда. 20 жніўня 2019 года спадарожніку была дадзена назва Еўфемэ, у гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Еўфемы — дачкі Гефеста і Аглаі, унучкі Зеўса.

Еўфемэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 20.224.000 км за 583,88 дзён. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,1969. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 147,5 °. Належыць да групы Ананке.

Фізічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр Еўфемэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,4 m.