Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/5 сакавіка
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
1279 — перамога войска Вялікага Княства Літоўскага на чале зь вялікім князем Трайдзеням над ордэнскім войскам у бітве пры Ашарадэне
1569 — згодна з умовамі Люблінскай уніі Падляскае ваяводзтва (на выяве) перайшло да Каралеўства Польскага
1603 — Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй: літоўскае войска пад камандай Яна Караля Хадкевіча перамагло швэдаў у бітве пад Раквэрэ
1916 — Першая сусьветная вайна: войска Расейскай імпэрыі распачало Нарачанскую апэрацыю
1836 — Сэм’юэл Колт прэзэнтаваў прамысловы ўзор рэвальвэра (34-калібр)
1918 — бальшавікі перанесьлі сталіцу Савецкай Расеі зь Петраграду ў Маскву
1933 — у Нямеччыне нацысты выйгралі парлямэнцкія выбары з 44% галасоў
1946 — Ўінстан Чэрчыль у сваёй прамове назваў мяжу з Усходнім блёкам «Жалезнай заслонай»
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Грэцыяй
1995 — запрацаваў вэб-сэрвіс IRC
2000 — у Менску трапіў пад машыну і трагічна загінуў Мікола Ермаловіч
Архіў · Сёньня 18 кастрычніка 2024 году · Абнавіць гэтую старонку