Вяз шурпаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вяз шурпаты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ulmus glabra Huds.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19053
NCBI  172265
EOL  594916
GRIN  t:40834
IPNI  856863-1
TPL  kew-2448690

Вяз шурпаты, Вяз горны[3] (Ulmus glabra) — расліна; від роду Вяз сямейства Вязаў.

Біялагічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Kветкі

Дрэва вышынёй да 30 м і да 2 м, дыяметрам з густой шырока-цыліндрычнай, зверху круглявай кронай. Кара бурая, глыбока прасякнута расколінамі. Лісце эліптычнае або даўгавата-зваротнаяйкападобнае, даўжынёй 8-15 см.

Жаночыя кветкі сабраны ў пазухавыя пучкі і сядзяць на кароткіх кветаножках. Мужчынскія пылавікі фіялетавыя. Кветкі з’яўляюцца ў сакавіку ці ў красавіку. Плады — авальная або зваротнаяйкападобная крылатка, дыяметрам да 2,5 см. Спачатку яна апушаная, затым становіцца голай, з невялікім выманнем на канцы і ў цэнтры з семем. Расліна плоданасіць у маі-чэрвені.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Арэал віду ўключае ў сябе Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, Крым, Каўказ і Малую Азію. Таксама расце на паўднёвым усходзе Казахстана, вялікая папуляцыя расце ў гарах Заілійскага Алатау[4]. У Нарвегіі заходзіць за Палярны круг крыху на поўнач ад 67° пн. ш. (самае паўночнае у свеце прыроднае месцазнаходжанне роду Вяз), у Швецыі дасягае шыраты ледзь паўночней 65° пн. ш., у Фінляндыі пранікае за 63° пн. ш. Паўночная мяжа росту ў Расіі праходзіць праз паўднёвыя раёны Рэспублікі Карэлія (у Карэліі нават ёсць адзінкавае месцазнаходжанне злёгку на поўнач ад 64° пн. ш.), Архангельскай вобласці і Рэспублікі Комі[5][6]. На поўдзень ад гэтай лініі дадзены від сустракаецца ў малой колькасці ў другім ярусе іглічных і іглічна-шыракалістых лясоў, на водападзеле і ў далінах рэк. Расліна з’яўляецца адным з характэрных відаў шырокалісцевых лясоў. У дубовых і ліпавых лясах зоны шыракалістых лясоў ён расце як прымешак у першым і ў другім ярусе. У стэпавай зоне сустракаецца ў бэлечных лясах, у поймах і на схілах тэрас рачных далін. Расце таксама на чарназёмах, але не можа выносіць засоленыя глебы. У гарах Каўказа ён можа падымацца на вышыню каля 1400 метраў над узроўнем мора[7].

Лісце

Батанічная класіфікацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных The Plant List[8]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Ulmus scabra
  4. Другие виды вязов. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2014. Праверана 6 мая 2017.
  5. Ulmus glabra Huds. (шведск.)(недаступная спасылка). Den Virtuella Floran. Naturhistoriska riksmuseet (6 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012. Праверана 25 студзеня 2013.
  6. Ареал вяза голого (Ulmus glabra Huds.).(недаступная спасылка). © 2003-2009 Проект «Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения». Дикие родичи культурных растений. (20 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2011. Праверана 28 студзеня 2013.
  7. Вяз шершавый на Ecosystema.ru
  8. Ulmus glabra Huds. (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (11 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2012. Праверана 14 верасня 2012.