Pending

Веніямін Аляксандравіч Каверын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Веніямін Аляксандравіч Каверын
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Вениамин Абелевич Зильбер
Псеўданімы Вениамин Каверин
Дата нараджэння 6 (19) красавіка 1902[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 1989(1989-05-02)[4][5][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, сцэнарыст, навэліст
Жанр аповесць[d], апавяданне, казка, эсэ і публіцыстыка
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Веніямін Аляксандравіч Каверын (руск.: Вениами́н Алекса́ндрович Каве́рин; сапраўднае прозвішча Зільбер; 6 (19) красавіка 1902, Пскоў — 2 мая 1989, Масква) — савецкі пісьменнік, драматург і сцэнарыст. Найбольш вядомы твор — прыгодніцкі раман «Два капітаны». Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені.

Скончыў Інстытут усходніх моў (1923) і Ленінградскі ўніверсітэт (1924).

Друкаваўся з 1922 года. У пач. 1920-х гадоў уваходзіў у літаратурную групу «Серапіёнавы браты».

Пісаў фантастычныя апавяданні, дэтэктыўныя аповесці, аповесці аб рабоце вучоных. Складаныя і напружаныя сюжэты, маральна-псіхалагічныя праблемы адлюстраваў у раманах «Спаўненне жаданняў» (кн. 1—2, 1934—36), «Два капітаны» (кн. 1—2, 1938—44), трылогіі «Адкрытая кніга» (ч. 1—З, 1949—56). Аповесць «Сем пар нячыстых» (1962) пра вязняў аднаго з паўночных лагераў ГУЛАГа, пазбаўленых у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны права абараняць Радзіму.

Аўтар кніг артыкулаў і мемуараў «Дзень добры, брат. Пісаць вельмі цяжка» (1965), кнігі пра В. І. Сянкоўскага «Барон Брамбеус» (1929, 2-я рэд. 1966), аповесцей «Падвойны партрэт» (1966), «Школьны спектакль» (1968), «Малюнак» (1980), «Верлівока» (1982), «Загадка» (1984), раманаў «Перад люстэркам» (1971), «Двухгадзінная прагулка» (1978), «Навука расставання» (1983), кнігі ўспамінаў «У старым доме» (1971), трылогіі «Асветленыя вокны» (1974—76).

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Аблога палацу. — Мн., 1930;
  • Наперадзе ўсіх. — Мн., 1930;
  • У кн.: Клятва юных. — Мн., 1947;
  • Школа мужнасці: Апавяданні. — Мн., 1952;
  • У кн.: Апавяданні ленінградскіх пісьменнікаў. — Мн., 1951;
  • У кн.: Рускае савецкае апавяданне. — Мн., 1988. Т. І.