Беларускае аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе (прыхільнікі Рады БНР)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Беларускае аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання сакавік 1951

Беларускае аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе — грамадская арганізацыя беларускай дыяспары ў Аўстраліі, створана ў сакавіку 1951 г. у Сіднеі прыхільнікамі Рады БНР, што выйшлі са складу Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі. Управа рэгулярна пераабіралася.

Арганізацыя наладжвала грамадска-культурную дзейнасць беларусаў у Сіднеі, а таксама рэпрэзентавала суайчыннікаў. У 19511954 гг. выдавала сваю версію інфармацыйнага бюлетэня «Новае Жыцьцё», рэдактарамі якога былі Аляксандр Смаль і пазней Міхась Лужынскі. У 1976 г. Аб’яднанне ініцыявала стварэнне ў Сіднеі беларускага радыё.

Арганізацыя была ўдзельнікам Федеральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі, і ў 1980 г. яе дэлегат падпісаў Статут гэтай арганізацыі.

Аб’яднанне спыніла дзейнасць пасля 1980 г. ў сувязі з тым, што большасць удзельнікаў далучыліся да Беларускага культурна-грамадскага клуба яшчэ ў 1973 г. і патрэбы ў захавані асобнай арганізацым паступова знікла.

  • Антух, М. Я ўмею за сябе пастаяць / Мікола Антух // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн.: Медисонт, 2007. — 704 с., [28] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). — С. 17 — 25.
  • Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. — 361 с. — С. 328—339.
  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 444—445.