Асасуна Памплёна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Асасуна
Поўная назва Club Atlético Osasuna
Заснаваны 24 кастрычніка 1920
Горад Памплёна, Гішпанія
Стадыён Эстадыё Рэйна дэ Навара
Умяшчальнасьць: 19 800
Прэзыдэнт Люіс Сабальса[d]
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2023—2024 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
osasuna.es (гішп.)​ (баск.)

«Асасу́на» (па-гішпанску: Club Atlético Osasuna) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Памплёна, што месьціцца ў аўтаномным краі Навара. У перакладзе з басконскай мовы назва клюбу азначае «здароўе»[1]. Заснаваны ў 1920 годзе. Найвышэйшыя дасягненьні — чацьвертае месца ў Ля Лізе (1991 і 2006). Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадыё Рэйна дэ Навара», што здольны ўмясьціць 19 800 чалавек.

Заснаваны ў 1920 годзе клюб «Асасуна» ўпершыню выйшаў у Сэгунду ў 1932 годзе, а праз тры гады быў клясыфікаваны ў Ля Лігу. Скончыўшы сэзон 1984—1985 гадоў на шостым месцы ў чэмпіянаце, клюб атрымаў права на ўдзел у кубку УЭФА, адкуль выбыў у другім крузе.

Наступны ўзьлёт каманды прыйшоўся на сэзон 1990—1991 гадоў, калі Асасуна заняла чацьвертае месца ў чэмпіянаце й заваявала права на ўдзел у кубку УЭФА, дзе дайшла да трэцяга кругу. Аднак па выніках сэзону 1993—1994 гадоў клюб пакінуў Ля Лігу й правёў шэсьць сэзонаў у Сэгундзе. У сэзоне 2004—2005 гадоў клюб дайшоў да фіналу Кубка Гішпаніі, дзе саступіў «Бэтысу».

У сэзоне 2005—2006 гадоў каманда фінішавала чацьвертай у чэмпіянаце, такім чынам, паўтарыўшы сваё найвышэйшае дасягненьне ў чэмпіянаце Гішпаніі, і атрымала права прыняць удзел у Лізе чэмпіёнаў, стартаваўшы з трэцяга клясыфікацыйнага раўнду. Аднак прабіцца ў групавы этап не атрымалася, і клюб быў вымушаны здавольвацца ўдзелам у Кубку УЭФА, пяты раз у сваёй гісторыі. Стартаваўшы з групавога этапу клюб, выйшаў у плэй-оф, дзе дайшоў да паўфіналу, у якім саступіў будучаму пераможцу — «Сэвільлі».

Пасьля гэтых посьпехаў клюб разьмяшчаецца ў ніжняй частцы табліцы й у асноўным вядзе барацьбу за выжываньне. У сэзоне 2008—2009 гадоў клюб здолеў пазьбегнуць вылету зь Лігі толькі ў апошнім туры, знаходзячыся на 18 месцы ў табліцы й прымаючы дома «Рэал Мадрыд». На працягу матчу памплёнцы саступалі зь лікам 0:1, але ўсё ж такі перамаглі з канчатковым лікам 2:1.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Сэрхіё Эрэра 1993
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Ігнасьё Відаль 1995
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуан Крус 1992
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Унаі Гарсія (капітан) 1992
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Хорхэ Эранда 2001
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Люкас Таро 1994
7 Сьцяг Гішпаніі ПА Хон Манкаёля 1998
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Паблё Ібаньес 1998
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Рауль Гарсія 2000
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Аймар Арос 2001
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Кіке Барха 1997
12 Сьцяг Гішпаніі Аб Хэсус Арэса 1999
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Айтор Фэрнандэс 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Гішпаніі Нап Рубэн Гарсія 1993
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Рубэн Пэньня 1991
16 Сьцяг Гішпаніі Нап Мой Гомэс 1994
17 Сьцяг Харватыі Нап Антэ Будымір 1991
18 Сьцяг Гішпаніі ПА Ікер Муньяс 2002
19 Сьцяг Гішпаніі Нап Браян Сарагоса (ар. Баварыя) 2001
20 Сьцяг Гішпаніі Нап Хасэ Арнаіс 1995
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Хаві Мартынэс 1999
22 Сьцяг Камэруну Аб Энзо Баямо 2001
23 Сьцяг Гішпаніі Аб Абэль Брэтонэс 2000
24 Сьцяг Гішпаніі Аб Алехандра Катэна 1994
27 Сьцяг Гішпаніі Нап Ікер Бэніта 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]