Асака шарсцістая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Асака шарсцістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carex filiformis

Сінонімы
Carex tomentosa L.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  808441
NCBI  140859
EOL  11315818
IPNI  302660-1
TPL  kew-226527

Асака шарсцістая[3][4] (Carex filiformis) — від раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Азіі.

Шматгадовая травяністая расліна, 15-35 см вышынёй. Жаночыя каласкі авальныя або даўгаватыя. Мяшэчкі густа апушаны белымі валасінкамі, без жылак і без носіка, хоць вярхушка і нясе на канцы 2 тупаватых зубца. Аснова ліставых пласцінак над язычком з невялікай колькасцю валасінак. Ніжняе лускападобнае лісце сеткава-кудзелістае, голае[4].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Азіі[5][6].

Ва Украіне від расце на лугах, у светлых лясах, на сухіх схілах, здараецца і ў сыраватых нізінах — на Палессі і ў лесастэпе зрэдку; у лясным поясе горнага Крыму звычайны[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы Carex tomentosa L.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 427. (руск.) (укр.)
  5. bgbm.org. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)