Аксамітнік
Аксамітнік | |||||||||||||||
Аксамітнік трохкаляровы (Amaranthus tricolor) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Amaranthus L., 1753 | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
|
Аксамі́тнік, амарант[3][4][5] (Amaranthus) — род пераважна аднагадовых травяністых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня 10—150 см. Лісце чаргаванае, ярка афарбаванае. Кветкі зялёныя або пурпурова-чырвоныя. Плод — каробачка. Насенне дробнае, бліскучае.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца каля 80 відаў, пашыраных у цёплых і ўмераных абласцях зямнога шара. На тэрыторыі Беларусі 8 заносных і 1 інтрадукаваны від — аксамітнік трохкаляровы (Amaranthus tricolor), радзіма — трапічная Азія. Найбольш вядомыя віды: аксамітнік сіняваты (Amaranthus blitum), народная назва зяльборнік[4], аксамітнік адкінуты (Amaranthus retroflexus), падбурачнік, аксамітнік жміндападобны (Amaranthus blitoides).
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Многія віды — дэкаратыўныя расліны. Растуць таксама як пустазелле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ ЭПБ 1983.
- ↑ а б БелЭн 1996.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аксамі́тнік, амарант // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 204. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Мазан І. П., Карэўка І. А. Аксамі́тнік, амарант // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 60—61. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Amaranthus L. — Щирица, Амарант // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 80—81. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Щирица, амарант: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Соколова Т. Д. Amaranthus blitoides S. Wats. — Щирица жминдовидная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)