Аацыстыдыум авальны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Аацыстыдыум авальны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oocystidium ovale Korshikov, 1953


Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  2005689
IPNI  ???
TPL  ???

Аацыстыдыум авальны (Oocystidium ovale) — від аднаклетачных зялёных водарасцей сямейства аацысціевых. На Беларусі трапляецца ў планктоне азёр і лужынах.

Клеткі эліпсападобныя, адзіночныя ў складзе часовых калоній з 2—4 клеткамі ў сярэдзіне шырокага чахла з вадзяністай слізі, свабодна плаваюць. Памер клетак 10—11,5x9—10,4 мкм, чахол большы амаль утрая. Хларапластаў 2, прысценныя, чашападобныя, кожны з пірэноідам. Ядро цэнтральнае. Размнажаецца 2—4 аўтаспорамі, якія выходзяць праз мацярынскую абалонку ў экватарыяльнай частцы.

  • Міхеева Т. Аацыстыдыум // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 15.