VBMR Griffon
VBMR Griffon | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | KNDS France[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
VBMR Griffon (фр.: Véhicule Blindé Multi-Rôle Griffon) — французскі шматмэтавы бронетранспарцёр.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З пачатку 2000-х гадоў французская армія рыхтавалася да замены браневікоў VAB. Вайскоўцы запланавалі на перыяд 2018—2025 гадоў закупіць да 2122 аўтамабіляў VBMR, распрацаваных і вырабленых кампаніяй Nexter у супрацоўніцтве з Arquus і Thales.
6 снежня 2014 года міністр абароны Францыі Жан-Іў Ле Дрыян абвясціў, што пастаўкі пачнуцца ў 2018 годзе[1][2].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]VBMR Griffon грунтуецца на шасі камерцыйнага ўсюдыхода з колавай формулай 6×6 і можа перавозіць да васьмі пяхотнікаў.
БТР выкарыстоўвае стандартныя рухавікі камерцыйных грузавікоў, адаптаваныя для работы з больш шырокім дыяпазонам паліва. У машыне ўсталяваная сістэма залішняга ціску для падтрымання пастаяннай абароны дэсантнага аддзялення ад хімічных, біялагічных і радыяцыйных пагроз. Для эксплуатацыі ў гарачым клімаце Griffon абсталяваны кандыцыянерам.
Griffon абсталяваны выносным баявым модулем, які можа быць узброены альбо 12,7-мм, альбо 7,62-мм кулямётам, альбо 40-мм аўтаматычным гранатамётам. Магчыма даданне двух супрацьтанкавых кіраваных ракет Akeron MP. На выдаленым баявым модулі ўсталяваны восем пускавых установак для дымавых гранат.
У дадатак да больш цяжкага бронеаўтамабіля Griffon у якасці замены таксама ідзе 4-колавы «фр.: Véhicule Blindé Multi-Rôle Léger Serval»— «VBMR-L Serval». Ён прызначаны для вядзення разведвальных дзеянняў у лёгкіх пяхотных часцях. Адрозніваецца падвышанай манеўранасцю і праходнасцю[3].
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]VBMR Griffon
[правіць | правіць зыходнік]- VTT: Бронетранспарцёр
- EPC/VOA: Самаходны камандны пункт і рухомы разведвальны пункт
- MEPAC: Самаходны мінамёт
- Ambulance/Santé: Браняваная медыцынская машына
- Génie: Інжынерная машына загароды
- NRBC: Машына войск РХБА
VBMR-L Serval
[правіць | правіць зыходнік]- VPB: Бронетранспарцёр
- SA2R: Armoured ISTAR vehicle
- NCT: Браняваная машына сувязі
- Ambulance/Santé: Браняваная медыцынская машына
На ўзбраенні
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ le-jaguar Le ministre de la Défense dévoile le GRIFFON et le JAGUAR . Праверана 26 чэрвеня 2017.
- ↑ [http:// www.defense.gouv.fr/actualites/fil-defense/scorpion-commande-des-premiers-vehicules-blindes-griffon-et-jaguar Scorpion : Команда первых бронированных автомобилей Griffon и Jaguar] . Министерство обороны Франции. Праверана 26 чэрвеня 2017.
- ↑ In a blow to RTD, France selects Nexter for light multirole vehicle . Defense News (26 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2018. Праверана 13 лютага 2018.
- ↑ Belgium to procure French Scorpion vehicles . IHS Jane's 360 (26 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2017. Праверана 13 лютага 2018.
- ↑ Griffon Multi-Role Armoured Vehicle (VBMR) . Army Technology. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2018. Праверана 13 лютага 2018.
- ↑ Le ministère des Armées commande 313 véhicules blindés à l'industrie française . Ministère des armées (1 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 10 кастрычніка 2020.