Tiuna
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Tiuna | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Дата прыняцця ў эксплуатацыю | 2004 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Tiuna — шматмэтавы аўтамабіль, выраблены прадпрыемствам CAVIM для Узброеных сіл Венесуэлы. Машына спраектавана на платформах URO і HUMVEE[1][2]. Існуе ў ваенных і грамадзянскіх версіях[3].
Серыйная вытворчасць пачалася ў 2004 годзе. Аўтамабіль мае 90% камплектуючых вытворчасці Венесуэлы.
Tiuna вырабляецца ў наступных мадэлях[4][5]:
- Стандартная мадэль: мае чатыры мацаванні, адно для 12,7-мм кулямёта Browing M2HB-QCB і яшчэ два для 7,62x51-мм кулямётаў FN-Mag і чацвёртае для двух супрацьтанкавых рэактыўных установак Saab Bofors Dynamics AT-4, умяшчае да 7 чалавек.
- Супрацьтанкавая мадэль (UR-106): усталёўваецца 106-мм безадкатная гармата M-40 A1 з лазерным прыцэлам або ракетная ўстаноўка IMI MAPATS-2. У некаторых версіях маецца кулямёт калібра 7,62 мм, чатыры супрацьтанкавыя ракеты AT-4, дзве зенітныя ракеты IGLAS/S.
- Камандзірская машына.
- Зенітная платформа: прызначана для ўсталявання розных зенітных сістэм, у тым ліку RBS-70 Robosystem, MBDA Mistral і ZU-23-a.
- Машына сувязі: абсталявана сродкамі сувязі.
- Машына для барацьба з масавымі беспарадкамі: перавозіць да 12 чалавек.
- Транспартная мадэль.
- Медыцынская машына.
- Бензавоз.
Машына выкарыстоўваецца Венесуэлай, Балівіяй, Кубай і Эквадорам[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://web.archive.org/web/20080313081743/http://www.minci.gob.ve/reportajes/2/174514/vehiculos_tiunauna_experienciaenezolana.html
- ↑ Copia archivada . Архівавана з першакрыніцы 4 de marzo de 2016. Праверана 7 de julio de 2011.
- ↑ http://www.motorpasion.com/todoterrenos/tiuna-los-hummve-venezolanos
- ↑ El Vehículo Multipropósito TIUNA (ісп.) . Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2006. Праверана 10 сакавіка 2012.
- ↑ а б Tiuna(недаступная спасылка). Military Today (2 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2015. Праверана 10 сакавіка 2010.