SpPz 2 Luchs

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
SpPz 2 Luchs
Выява
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

SpPz 2 Luchs (Spähpanzer Luchs — баявая разведвальная машына «Рысь») — заходнегерманская баявая разведвальная машына, прынятая на ўзбраенне разведвальных батальёнаў бундэсвера ў 1975 годзе[1].

Генеральным падрадчыкам работ па стварэнні баявой машыны выступала кампанія Даймлер-Бенц, якая дала яе распрацоўку па субпадраду кампаніі Поршэ. У далейшым, серыйную вытворчасць і мадэрнізацыю машын ажыццяўлялі кампанія Ціс-Хеншэль, а затым кампанія Рэйнметал, якая вырашыла стварыць на базе наяўных мадэляў сямейства баявых машын: БТР Кондар УР-425 (4 × 4), Фукс (6 × 6) і Лукс (SpPz 2 Luchs) (8 × 8). У канчатковым выніку ў вытворчасць пайшлі толькі Кондар УР-425 і Фукс.

Першы доследны ўзор бронемашыны быў выраблены ў 1968 годзе і накіраваны на палігонныя выпрабаванні, пасля завяршэння якіх у лютым 1973 года Міністэрства абароны ФРГ заключыла кантракт на вытворчасць 408 бронемашын для разведвальных батальёнаў сухапутных войск. Кошт кантракту складаў 845 млн марак[2].

Першыя дзве серыйныя машыны паступілі ў войскі ў канцы 1975 года[2].

На працягу 2011—2015 гадоў Лукс быў заменены на новы бронеаўтамабіль Фенек.

Корпус машыны зварны са сталі. Вежа з 20-мм гарматай з двухбаковым харчаваннем, для якой маецца 375 снарадаў. Кручэнне вежы і ўздым гарматы з дапамогай узмацняльных механізмаў. На даху вежы 20-мм гармата і 7,62-мм зенітны кулямёт, для яго 1000 патронаў.

Luchs перасоўваецца па вадзе з хуткасцю 9 км/г з дапамогай двух паваротных вяслярных вінтоў, размешчаных на карме. Максімальная хуткасць па сушы — 90 км/г як наперад так і назад.

Машына абсталявана навігацыйнай апаратурай, сістэмай абароны ад ЗМЗ, радыёстанцыяй, прыборамі начнога бачання і іншым.

  1. Западногерманская боевая разведывательная машина «Лукс». Зарубежное военное обозрение. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 21 снежня 2015.
  2. а б полковник-инженер Н. Гришин. Западногерманская боевая бронированная машина «Лукс» // «Зарубежное военное обозрение», № 10, октябрь 1977. стр.39-44