Saur 1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Saur 1
Выява
Краіна паходжання
Вытворца ROMARM[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Saur 1 (першапачаткова Zimbru 2006) — бронетранспарцёр, распрацаваны румынскай кампаніяй ROMARM у 2006 годзе.

Корпус выраблены з суцэльназварной сталі, што забяспечвае экіпажу абарону ад агню стралковай зброі і аскепкаў снарадаў, пры гэтым найвышэйшая абарона забяспечваецца па лэбавай дузе. Машына мае супрацьмінную і балістычную абарону 1-га ўзроўню, але можа быць абсталявана дадатковым камплектам броні, што павышае ўзровень абароненасці да 2-га ўзроўню.

Кампаноўка Saur адпавядае больш познім распрацоўкам з колавай формулай 8×8 у іншых краінах: месца кіроўцы размешчана спераду злева, а сілавы агрэгат справа, што палягчае прымяненне шасі для шырокага спектру баявых задач. Дэсантнае аддзяленне вылучаецца ў карму корпуса з размяшчэннем люка ў даху ў залежнасці ад пастаўленай задачы. Saur 1 здольны развіваць хуткасць больш за 100 км/г.