KrAZ Hurricane

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
KrAZ Hurricane
Усяго выраблена 1

KrAZ Hurricane — сямейства ўкраінскіх MRAP з колавай формулай 8х8, створаных кампаніяй «АўтаКрАЗ» разам з канадскай кампаніяй «Streit Group» на аснове КрАЗ-7634НЕ. Машына прадстаўлена ў першай палове 2015 года[1][2].

Пабудаваны на базе грузавога аўтамабіля падвышанай праходнасці КрАЗ-7634НЕ з колавай формулай 8×8. Усе элементы колавага шасі былі ўзмоцнены з мэтай утрымання дадатковай вагі браніраванага корпуса.

Корпус бронеаўтамабіля звараны з лістоў браняванай сталі, што забяспечвае балістычную абарону з розных бакоў адпаведнага ўзроўню 4 STANAG 4569 (абарона пры абстрэле бранябойнымі кулямі калібра 14,5 мм з адлегласці 200 м). Корпус машыны выкананы маналітна з кабінай. Рухавік размешчаны за кабінай.

Дно мае V-падобную форму і вытрымлівае выбух на фугасе эквівалентнаму 10 кг трацілу.

Змяшчальнасць дэсантнага аддзялення складае 14 цалкам узброеных вайскоўцаў

За кабінай кіравання размешчана маторна-трансмісійнае аддзяленне з турбадызелем Cummins ISME 385 магутнасцю 380 к. с. (279,5 кВт) пры 1 900 абарачэннях у хвіліну ў адзіным блоку з аўтаматычнай шасціступеньчатай трансмісіяй Allison 400.