FNSS Pars

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
FNSS Pars
Выява
Краіна паходжання
Вытворца FNSS Defence Systems[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

FNSS Pars — сямейства турэцкіх шматмэтавых баявых браніраваных машын.

Машыны распрацаваны і вырабляюцца амерыкана-турэцкім ваенна-прамысловым кансорцыум FNSS. Афіцыйна бранявік быў прадэманстраваны ў 2005 годзе.

Шасі бронемашыны мае колавую формулу 8 × 8. Існуюць больш цяжкія і больш лёгкія варыянты такой машыны, напрыклад, 6 × 6, 4 × 4 і 10 × 10. Перавозіць да 11 чалавек.

Базавая мадыфікацыя абсталёўваецца 12,7-мм кулямётам, у іншых версіях — 25-мм аўтаматычнай гарматай M242 і спараным 7,62-мм кулямётам[1].

Браніраванне забяспечвае абарону ад 14,5-мм бранябойных куль у лабавой праекцыі і кругавую абарону ад 7,62-мм бранябойных боепрыпасаў, а таксама ад падрываў на мінах эквівалентам 6 кг трацілу пад корпусам і 8 кг пад колам.

Рухавік магутнасцю 524 к. с. забяспечвае максімальную хуткасць да 100 км/г па шашы і 8 км/г на плаву.

  1. Компания DEFTECH детализировала планы поставки ББМ AV-8. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 22 ліпеня 2012.