Хасэ Давід Альфара Сікейрас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Хасэ Давід Альфара Сікейрас
David Alfaro Siqueiros
Фатаграфія
за працай
Імя пры нараджэнні José de Jesús Alfaro Siqueiros
Дата нараджэння 29 снежня 1896(1896-12-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1974(1974-01-06)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Мексікі Мексіка
Жонка Blanca Luz Brum[d][3] і Angélica Arenal Bastar[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, ваенны, мастак-гравёр, фрэскіст
Месца працы
Жанр жывапіс, графіка
Вучоба
Уплыў на Harold Lehman[d], Luis Arenal Bastar[d], Philip Stein[d], Guillermo Ceniceros[d], Mario Orozco Rivera[d], Ernesto Ríos[d] і Electa Arenal[d]
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хасэ Давід Альфара Сікейрас (ісп.: José David Alfaro Siqueiros, 29 снежня 1896-6 студзеня 1974) — мексіканскі мастак — жывапісец, графік і мураліст, палітычны актывіст, удзельнік камуністычнага руху.

Давід Альфара Сікейрас нарадзіўся 29 снежня 1896 г у мексіканскім горадзе Камарга, штат Чыўаўа. У 1911 г. паступіў у Акадэмію мастацтваў Сан-Карлас ў Мехіка, там удзельнічаў у студэнцкім страйку, пратэстуючы супраць парадкаў ва ўстанове. Затым навучаўся ў мастацкай школе Санта-Аніта. З маладосці адчуваў сябе рэвалюцыянерам, у 1911 г. прыняў удзел у грамадзянскай вайне на баку канстытуцыяналістаў. Служыў афіцэрам у арміі мексіканскага прэзідэнта Венустыяна Карансы.

З 1919 па 1922 Сікейрас жыў у Францыі і Іспаніі. У 1921 г. ён апублікаваў у Барселоне «Маніфест рэвалюцыйнага мастацтва», а ў 1922 г. заснаваў «Рэвалюцыйны сіндыкат работнікаў тэхнікі і мастацтва». Член Мексіканскай камуністычнай партыі (МКП) з 1922. З 1924 г. Сябра ЦК МКП, актыўны ўдзельнік арганізацыі прафсаюзнага руху і міжнародных камуністычных кангрэсаў, займаў пасаду галоўнага рэдактара газеты El Mundo, супрацоўнічаў з іншымі левымі газетамі. Разам з ім у камуністычным руху прымалі ўдзел і іншыя мексіканскія мастакі, у прыватнасці Дыега Рывера.

У 1930 г. Сікейрас быў арыштаваны, а затым сасланы ў гарадок Таска. Ссылка апынулася плённай у творчым плане — тут мастак стварыў некалькі дзясяткаў прац.

У перыяд з 1932 па 1936 г. Сікейрас жыў і працаваў пераважна ў ЗША; там ён упрыгожыў роспісамі фасады будынкаў Мастацкай школы Чуінард і мастацкага цэнтра Плаза ў Лос-Анджэлесе (1932).

У 1937—1939 г. Сікейрас удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі ў якасці афіцэра Рэспубліканскай арміі пад камандаваннем Энрыке Лістэра. Даслужыўся да палкоўніка.

Па заданні НКУС камуніст-сталініст Сікейрас прымае ўдзел у групе баевікоў (кодавая назва «Конь»), сфармаванай для ліквідацыі Троцкага.

24 мая 1940 — разам з «Філіпэ», Леапольда і Луісам Арэналем і іншымі ўдзельнічае ў няўдалым замаху на Троцкага.

У канцы 1940 г. арыштаваны разам з іншымі членамі групы «Конь» у сувязі з забойствам Троцкага.

У 1960 г. абраны членам паліткамісіі ЦК МКП. У тым жа годзе быў заключаны ў турму за палітычную дзейнасць, але ў 1964 г. улады вызвалілі яго пад ціскам міжнароднага грамадскага меркавання.

Ён неаднаразова прыязджаў у Маскву (1927, 1955, 1958 і 1972). Ганаровы член Акадэміі мастацтваў СССР (1967), лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1967).

Зноскі