БТР-4

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
БТР-4
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Kharkiv Morozov Machine Building Design Bureau[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БТР-4 «Буцафал»украінскі бронетранспарцёр з колавай формулай 8x8.

Машына распрацавана Харкаўскім КБ машынабудавання імя А. А. Марозава на аснове БТР-80. Асаблівасцю новага БТР з’яўляецца кампановачная схема, прынцыпова адрозная ад прынятай у якасці базавай пры стварэнні савецкіх колавых бронетранспарцёраў. У пярэдняй частцы знаходзіцца аддзяленне кіравання, у сярэдняй — маторна-трансмісійнае, а ў задняй размешчаны баявое і дэсантнае аддзяленні. Такая кампаноўка забяспечвае больш бяспечны выхад дэсанту з машыны пад агнём праціўніка. Дыстанцыйна кіраваны модуль узбраення дазваляе аператару весці агонь, застаючыся ў забраніраванай прасторы ўнутры корпуса ББМ.

БТР-4 прызначаны для транспарціроўкі асабістага складу мотастралковых падраздзяленняў і іх агнявой падтрымкі ў баі. Яго максімальная баявая маса складае 17,5 т (з дадатковай бронеабаронай — да 25 т), экіпаж тры чалавекі (камандзір, аператар, кіроўца), дэсант 7—9 чалавек. Дызельны рухавік ЗТД магутнасцю 500 к. с. БТР абсталяваны дыстанцыйна кіраваным модулем узбраення «Ветразь», у склад якога могуць уваходзіць 30-мм аўтаматычная гармата, спараны з ёй 7,62-мм кулямёт, 40-мм аўтаматычны гранатамёт, СТРК «Бар’ер» з чатырма СТКР (максімальная далёкасць стральбы 5 км). Акрамя таго, прадугледжана магчымасць аснашчэння машыны іншымі баявымі модулямі, напрыклад «Гром».

«Буцафал» можа выкарыстоўвацца ва ўмовах прымянення праціўнікам зброі масавага паражэння.

БТР-4 можа вырабляцца ў версіях камандзірскай машыны (БТР-4К), камандна-штабной (БТР-4КШ), разведвальнай (БРМ-4К), рамонтна-эвакуацыйнай (БРЭМ), машыны агнявой падтрымкі (МОП-4К), санітарна-эвакуацыйнай (БСЭМ-4К) і іншых.