ZBL-08

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
ZBL-08
Выява
Краіна паходжання
Вытворца China North Industries Group Corporation Limited[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ZBL-08 — сямейства колавых баявых браніраваных машын, распрацаваных і вырабляюцца кітайскай кампаніяй Norinco[1]. На ўзбраенні НВАК з 2009 года. Экспартная версія ББМ прапануецца пад назвай VN1[2].

Агляд механіку-кіроўцу забяспечваюць тры прыбора назірання. За кіроўцам размешчана месца камандзіра машыны. У цэнтры корпуса знаходзіцца баявое аддзяленне з вежай кругавога кручэння. Кармавую частку корпуса займае дэсантнае аддзяленне, якое змяшчае ў залежнасці ад мадыфікацыі ад 6 да 10 салдат[3]. Пасадка і высадка экіпажа адбываецца праз люкі ў даху. Пасадка і высадка дэсанту ажыццяўляецца праз кармавыя дзверы[1].

У пярэдняй частцы зварнога бранявога корпуса знаходзіцца аддзяленне кіравання з месцам механіка-кіроўцы, справа ад яго — маторна-трансмісійнае аддзяленне з дызельным рухавіком Deutz BF6M1015C магутнасцю 440 к. с.[4]

Серыйны варыянт БМП ZBL-08 для НВАК абсталёўваецца вежай з 30-мм аўтаматычнай гарматай 2А72 і кулямётам калібра 7,62-мм. Па бартах вежы ўсталёўваюцца СТРК HJ-73. На лабавым лісце вежы ўстаноўлены блокі дымавых гранатамётаў.

Сталёвы корпус мае супрацькульную (7,62-мм) абарону па баках і ззаду, лабавая браня абараняе ад бранябойных куль калібра 12,7-мм.

ZBL-09 развівае да 100 км/г на шашы і здольны фарсіраваць водныя перашкоды на плаву з хуткасцю да 8 км/г з дапамогай двух вінтоў.

  1. а б Type 07P / ZBL09. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2013. Праверана 25 красавіка 2012.
  2. Type 07P Wheeled Armoured Personnel Carrier (China)(недаступная спасылка)
  3. 【忠诚维护核心 矢志奋斗强军】 陆军第79集团军某合成旅“开路先锋连”:攻坚克难当先锋 强军路上勇冲锋 // 中国军视网. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2022.
  4. DEUTZ BF6M1015C Diesel Engine For Vehicle Application. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2014. Праверана 25 красавіка 2012.
  5. The Military Balance 2017,p.474
  6. The Military Balance 2017,p.478
  7. Insurgency: Army Takes Delivery of Armoured Tanks, Artillery Trucks. THISDAY (8 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 9 красавіка 2020.