Прэс-рэліз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.

Прэс-рэліз — гэта дакумент, у якім арганізацыя або публічная асоба дае інфармацыю пра пэўную падзею або мерапрыемства ў сродках масавай інфармацыі (СМІ). Мэтай напісання прэс-рэлізу з'яўляецца азнаямленне СМІ з падзеяй, актуальным спосабам вырашэння грамадскай праблемы, навіной, і далейшае асвятленне яе ў выгодным або важным для арганізацыі аспекце. Калі прэс-рэліз напісаны правільна - журналісты ахвотна выкарыстоўваюць з яго звесткі ў сваіх артыкулах практычна без змянення.