Прэс-рэліз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:09, 6 верасня 2016, аўтар Bernd Schwabe in Hannover (размовы | уклад) ({{Commons category|Press releases}})
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Прэс-рэліз — гэта дакумент, у якім арганізацыя або публічная асоба дае інфармацыю пра пэўную падзею або мерапрыемства ў сродках масавай інфармацыі (СМІ). Мэтай напісання прэс-рэлізу з'яўляецца азнаямленне СМІ з падзеяй, актуальным спосабам вырашэння грамадскай праблемы, навіной, і далейшае асвятленне яе ў выгодным або важным для арганізацыі аспекце. Калі прэс-рэліз напісаны правільна - журналісты ахвотна выкарыстоўваюць з яго звесткі ў сваіх артыкулах практычна без змянення.